Бабруйск. An Unexpected Journey

Nov 04, 2014 19:07

Во! Яшчэ ж не расказаў, дарэчы, як з'ездзіў з тураператарам dniwetour у легендарны Бабруйск. Думаў ужо і прамаўчаць. Але сёння рукі свярбяць - пісаць хачу як п'яны бароцца. Тым больш, што амаль усе таварышчы па пхота ніжэй маўчаць. Бабёр-суценёр і той ні радка не напісаў у сваю бабражэжэшку.



Спікрадзена з інстаграма chibasika.

Я сам у гэным горадзе быў упершыню. Думаў раней, што гэта нешта такое кшталту Наваполацка і Светлагорска ў адным флаконе. Таму і ня ездзіў туды ні разу. І вось цяпер, з вышыні праведзеных там 10 гадзін, аўтарытэтна хачу заявіць наступнае. 1) Гэта рэальна самы цікавы горад ва ўсёй неабсяжнай Усходняй Беларусі. Патэнцыйна самы цікавы. Акрамя Мазыра, ясн. Ня буду развіваць гэту думку, проста прыміце як факт.



2) Бабруйск - рэальна стромны. Такі сабе горад-дзівак. Вось бываюць такія гарады, куды ты прыедзеш, паходзіш па вуліцах, пазырыш-пафоткаеш, пабухаеш і паедзеш дамоў. То бок нічога цікавага, ніякіх табе "ВАЎ" паміж пунктамі праграмы. А ў Бабруйску мяне на пятай хвіліне па прыездзе ў горад чуць ня збіла машынка, напрыклад. А потым мы 15 хвілін чакалі тралік, каб хвіліны 4 на ім праехаць. Пры тым, што 2 з гэтых чатырох хвілін за нейкія міфічныя касякі на мяне бранна сварыліся два абарыгены. Потым быў бар, дзе меню нам апроч іншага прапанавала піва "Піва" і слаўны чэскі моцны лікёр "Пехераўка" (ад стваральнікаў "Ноклы" і "Абібаса", пэўна). А на пешаходнай вуліцы нас сустрэла вось гэта жывёла. Яўна рэкламавала нейкую садамію. І ўсе дарослыя, коні і нават дзеці з гэтым адочкам фоткаліся. Нунізнаю. У Глыбокім яе б закідалі камянямі :)



Далей... Ну як далей, быў на той час ужо паддаты, таму за храналогію не атвічаю. Прытопалі мы і да легендарнага касцёла-пяціпавярховіка. Як па мне, то гэта прама зараз пэўна самы цікавы касцёл ва ўсёй Рэспубліцы.



Вось тут, на скрадзеным у пана alarmoutа фота, лепш відаць, чым ён цікавы. А яшчэ, многія чамусці кажуць, што гэты будынак больш падобны да сінагогі. Але я тут не падпісваюся.



Хацеў зайсці ў храм, але хваля днішчатура змыла мяне далей, у напрамку на крэпасць. Гэтыя каты, упэўнены, таксама б ня супраць былі прагуляцца. Але машыну старажыць адной толькі іконцы яны яўна не давяралі.



Во яшчэ што трэба сказаць. Сябры жыжысты, будучыя пакаленні "днішчатураўцаў" ці проста гражданскія, не хадзіця вось у гэты злачняк. Я быў на іх кухні, так што проста паверце. Ну і паўмесяц з зорачкай яўна намякаюць на еўрапейскую кухню.



А яшчэ толькі ў Бабруйску я бачыў, як пажарныя тушуць дупло. Дупло вунь у тым дрэве. Паржалі хвілін пяць ад душы.



І, нарэшце, самае цікавае. Крэпасць. Калі б нават у Бабруйску была адна толькі гэта неабдымная крэпасць - і то сюды трэба было б прыехаць. Месца проста шыкоўнае. Цэлы невялічкі закінуты гарадок. Да гэтага дня я думаў, што ў Мазыры многа "заброшкі". Але можна сказаць, што ў параўнанні з Бабруйскам, у Мазыры яе амаль што і няма.



Фотачкі з майго інстаграма тут проста факультатыўныя, бо не перадаюць увогуле нічога.



Хаця не, херовасць вось гэтых сходняў усё ж перадаюць. Быў бы цьвярозы, точна б забіўся.



А так не, узлез. Вось на фота, спікрадзеным у князя budgawla, пруф. І нават падчас прызямлення, кажуць, не было землятрусу :)



Тудой я ўжо нават і не дайшоў, так уходаўся.



А потым вартаўнік прапёр нас з другога паверху "Бабруйск-Арэны". Я на яго так абідзіўся, што нават не змяшчу тут яе фота. Выкусі, таварысч! Посля мы пайшлі назад у горад, шукаць наступны днішча-бар. Я увесь час адставаў ад групы. Пафоткаў калонію вось такіх мілых домікаў, іх там рэальна нёбам. Адну літару у апошнім слове папярэдняга сказа чытаць не абавязкова.



Паглядзеў у вочы мудакам, што на нейкім скрыжаванні раздавалі (ці прадавалі нават) сцяжкі адной суседняй дзяржавы. Я па-праўдзе сказаць думаў, што гэтыя дзібілоіды - міф. Але не, за 100 кілометраў ад Мазыра яны такі ёсць. Підарасы.

Воось. Што яшчэ забыўся? Кажысь, нічога. Днішча-бара мы так і не знайшлі, селі ў нейкай сярэднестатыстычнай шэрай кафэшцы. "У фонтана", здаецца, ці неяк так. Што праўда, чатыры півасікі добра падцыравалі мой настрой. І Бабруйск зноў здаваўся прыўкрасным.

Доўга думаў, пісаць ці не пісаць наступны абзац. Пэўна ўсе гэтыя 10 дзён :) Але скажу, у нас жа свабода слова. І нават, калі мяне больш ніколі не пазавуць у падарожжы ад dniwetour. Галоўнае, чаго не хапіла ў гэтым Днішчатуры, - гэта само днішча. Бар "Апшэрон" і адна нейкая заброшка. Ну і мудакі са сцяжкамі бонусам, эт да. Неяк так.

Быў і яшчэ адзін бонус. Сэрвіс ад БЧ. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя.

Сам жа Бабруйск проста шыкоўны. І нават яго цэнтральная плошча. Так, znikla, мне спатрэбіліся ўсяго 10 дзён, каб пра ацэнку плошчы перадумаць :)

Канец.

Бабруйск, сябры са стужкі, МРБ, dniwetour

Previous post Next post
Up