Пара пытанняў

Mar 31, 2014 19:27

Вось знаеце пра што хачу пагаварыць? Пра мянушкі. Не тыя, што даюць сябрам у двары ці ў школе, а тыя, якімі мы наракаем выпадковых мінакоў, ці разава, такскць, "абзываем" знаёмых. Кшталту, "нічо сабе Рэмба пайшоў" (ясен, пра якога надзьмутага качка), альбо "Барбі" (пра размалёваную бландзінку). Цяпер такога амаль не сустракаю, а вось раней вельмі часта. У Глыбокім, напрыклад, такіх "имен нарицательных"* хадзіла дужа многа. Бацька дагэтуль мяне пад настрой троліць "Жабацінскім", гэта ясна чаму. А калі па вуліцы ішлі побач вялікі і мелкі чалавек - абавязкова б нехта сказаў: "Глянь, вун Штэпсель і Тарапунька". Якога небудзь памятага неахайнага мінака ў аляпаватым уборы маглі назваць "Вахмуркам" (яго сябрук з больш складаным іменем у народнай памяці яўна ня стоўпіўся). У нас па вуліцы хадзіў штодня ў краму здаровы вусаты мужык з лысінай і зачосам. Адразу ясна, што дзеці паказвалі на яго пальцам, ну і як абзывалі тож ясна. На майго брату, як той крывіўся ад злосці ці крыўды бацька ці дзед часта казалі: "ну чыста Пілсудзкі". А яшчэ, часта неахайнага няўпэўненага чалавека маглі назваць "Лэпскі". Вось маё першае пытаннечка: а ад якога Лэпскага гэта мянушка пайшла? Ці можа гэта якая мясцовая знакамітасць?
Ну і адразу другое пытаннечка ў плечы. А ці чуў хто сярод такіх "мянушак" беларускія? Кшталту, "ах ты мой Багдановіч, хадзі абдыму"? :)

п.с. І гэта, яшчэ вось што. А "имя нарицательное" і праўда перакладаецца як "хадзячая назва"? Ці гэта скарнік вроць?

Глыбокае über alles!, пытаннечка, рубрыка "старыя хіпаны"

Previous post Next post
Up