#100happydays, альбо як я ўступіў у нейкую секту

Apr 01, 2014 09:27

Вырашыў я тут карацей паўдзельнічаць ва ўсім гэтым балагане, што недзе адкапала Ната.

kiedy піша #100happydays. Цытую:
"А вы чулі пра такі праект? Вось тут сайт. Асноўны сэнс такі: давесці сабе і людзям, што ў паўсядзённым жыцці можна заўсёды знайсці, чым сябе парадаваць. Гэта можа быць нешта грандыёзнае і доўгачаканае. Альбо нейкая прыемная дробязь прымусіць вас пасміхнуцца і парадавацца жыццю. Любым шчаслівым імгненнем варта падзяліцца з сябрамі. На сайце патрэбна рэгістравацца і выбраць платформу для ўдзелу: твітар, фэйсбук, інстаграм і г.д. Жэжэшачкі там, на жаль, няма. А мы тут з vital_rudak вырашылі такі замуціць гэты праекцік у жж БЕЗ РЭГІСТРАЦЫІ на сайце. Будзем 100 дзён запар спаміць вас сваімі радасцямі :-) Дык я да чаго вяду... Давайце з намі! Усё ж проста: 100 дзён, 1 здымак на кожны дзень, адмысловы тэг і загалоўкі допісаў з парадкавым нумарам дня. Хто прыме выклік? Разам будзе весялей :-) Можна дамовіцца пра агульны дзень для пачатку. Я ведаю, многія зараз скажуць, што няма вольнага часу. Але ж гэтая штука зойме 5 хвілін на дзень. Так што чакаем смелых і жадаючых быць шчаслівымі!" Канец цытаты.

Я ўвогуле апасаюся людзей, якія штодня вылазяць у розныя сацсетанькі і пішуць у кожнай (звычайна ж яна не адна, ну), што столькадзелстолькадзел - няма часу ад слова зусім. Кагнітыўны дысананс у мяне ат этава, кароча.

Ну а пачаць гэты прасцігоспадзе #100happydays хачу з фотанькі, на якой тое, што радуе мяне штодня вось ужо два з нечым гады :)



упд. Не баісь, не заспамлю дужа. Я і так пішу тут розную фігню штодня, так што вы нават не адчуеце розніцы :)

сябры са стужкі, саплівасць допісу зашкальвае, брэднi, #100happydays, welcome, го_гуляць

Previous post Next post
Up