Калядна-навагодняе, пра што ж яшчэ?

Dec 25, 2013 19:08

Мне здаецца, што я ў гэтай сям'і каціруюся крыху вышэй за ката ўсё ж. Той канючыў-канючыў і фіг што атрымаў. А трэба было мне толькі троху сёння зранку паныць "што гэта за Каляды бяз елкі, няма настрою etc." і пусціць скупую і вуаля, вось яна стаіць гатовая, толькі з лесу. Некалькі больш традыцыйнай арыентацыі за мінулагоднюю, але гэта і да лепшага - расцём :)



Блін, у хаце, дзе ёсць кот, фотку без ката зрабіць немагчыма чыста фізічна.


Сырнік, пацан зазыр - гэта Мазыр, хэндмэйд

Previous post Next post
Up