ШДзК. Апошняя гульня, альбо фінал "зімняй" серыі

Dec 26, 2013 18:22

Вітаю, сябры. Хутка Новы год, усе будуць вечна маладыя і вечна п'яныя. А значыць нам трэба адгуляць фінал як мага хутчэй. Запрашаю да ўдзелу ўсіх, хто калісьці гуляў, цяпер гуляе, думаў пагуляць, але так і не наважыўся. Апошняя гульня ў гэтым жж. Пытанняў сёння аж восем: ад самых элементарных да даволі мазгаломных. Так што ўсім хопіць :) Паехалі!

1. Пытанне ад першага магістра нашай гульні - спадарыні veragodna. Перад вамі ілюстрацыя класічнага твора беларускай літаратуры, вядомага вам яшчэ са школы. Увага, пытанне! Які гэта твор?



2. Кажуць, што ад страху падхапіць інфекцыю Шапенгаўэр апасаўся РАБІЦЬ ГЭТА. А адзін афіцэр, вядомы нам па творы 2000-га году, не РАБІЎ ГЭТА зусім па іншай прычыне. Якія два словым мы замянілі словамі РАБІЦЬ ГЭТА?

3. Можна сказаць, что на здымку з космасу вы бачыце ІКС, але з супрацьлеглага боку. Не апошнюю ролю ў ІКСЕ сыграў усім вядомы "лейтэнант". Назавіце ІКС трыма словамі.



4. Кампанія R. распрацавала гаджэт, які мусіць адрадзіць цікавасць да рускай літаратуры. Робат-паэт распазнае рускую мову, падбірае рыфмы да словаў, чытае вершы. Нягледзячы на назву, прылада не мае нічога агульнага з прадукцыяй Apple. Пастарайцеся не пакрыўдзіць аўтара і адказаць трыма словамі, якую фразу паэта распрацоўшчыкі выкарысталі ў якасці назвы робата?

5. Гэта самае лёгкае, баян нават. Што рэкламуе гэты банэр? (Можна прыкладна).



6. Не сакрэт, што аўтар пытання ва ўсім стараецца дапамагаць сваёй жонцы. Напрыклад, часам скручвае ніткі ў клубочкі. Пры гэтым, жонка а.п. заўжды можа адрозніць свой клубок ад клубка а.п. Як думаеце, чым жа адрозніваюцца гэтыя клубкі?

7. Таксама лёгкае. Уважліва паглядзіце на рэкламны плакат і адкажыце, што ён рэкламуе? (Таксама абсалютнай дакладнасці не патрабую, хоць гэта і дзіўна. Гэта не падказка:)).



8. Па перыметры залы галоўнай тэатральнай і канцэртнай пляцоўкі Брайтана (Brighton Dome) ідуць дэкаратыўныя панэлі, якія пры неабходнасці пераварочваюцца адваротным бокам вонкі. А для чаго гэта зроблена?



Так, каментары схаваў, чакаю адказаў :) Удачы.

вынікі_2010х, ЧГК, го_гуляць

Previous post Next post
Up