Як я стаў крышнаітам

Dec 20, 2013 10:05

Іду, карочымта, сёння каля аднаго мазырскага гандлёвага цэнтра. Любуюся вясной, нікога не чапаю. І нават можна сказаць, што і выгляд маю скрайне міралюбівы. Дык не ж, нейкая падла наперарэз імчыць, вапрашае маёй увагі, значыць. Ну, думаю, ладна, паслухаю чарта. Тым больш, што той з кніжкамі ў капытах руках, а гэта выклікае давер як ні круці.

- Малады чалавек, а вы займаецеся вольнай барацьбой?
- Шта?!
- Выгляд у вас проста такі, што страшна падыходзіць. Як у барцоў.
- Шта?!
- Я займаюся ёгай і хацеў бы падарыць вам кніжку нашага духоўнага настаўніка. Каб у вас і ў душы было ўсё харашо. А яшчэ я збіраю сродкі на выдавецтва такой літаратуры, сколька ні жалка браціш.
- Блё!..
Кароча, аджаў я ў яго тую кніжку. Хоць малец і хацеў дагнаць, яшчэ нешта сказаць. Ды другі раз падыйсці храбрасць яму ўжо здрадзіла.



Вы не падумайце, я учынкам не ганаруся. Усё ж дзеля самаадукацыі, духоўнага росту, не пабаюся такой камбінацыі літар. Пабег чытаць, пранікаць у ісціну. І вось цяпер ... Папярэднія тры словы напісаў для прыцягнення ўвагі, раптап і праўда паверыце, што Віталя пагаліў чэрап, накруціў на сябе руды плед і пайшоў на вуліцу раздаваць канфеты. Дудкі. Адкрываю, значыць, тую кніжку, а там што ні радок, то нешта ціпа: "вы п'ёце кароўе малако, значыць карова - ваша маці, яе нельга есці. Кабыла - тожа ваша маць. Свіное малако мала хто піў - але свіння тожа ваша маць. І курыца ваша маць, бо яйцы белыя - яны пашці як малако. І дажа яйцо - ваша маць, бо з яго вылупіцца курыца, а курыца - ваша маць. Людзі, ня ешце вашую маць, ешце травы і злакі скарэй здохніце і мы пабядзім". Безадносна ўсёй гэтай веганскай ерасі, калі ў адным сказе сустракаюцца словы маці і свіння, кабыла, карова, курыца - хочацца ламаць косці. Да, я майстра абагульненняў і высноваў. А, ну і ўсім пііс, да :)

абадай цябе халера!, пешу

Previous post Next post
Up