Ю а вэлкам!

Nov 19, 2013 10:16

Быў я на днях у самым галоўным палескім запаведніку эпохі будаўніцтва камунізму. Як дзе? У Калінкавічах. Не былі? Рэкамендую! Захацелася душу чайком сагрэць, пайшоў шукаць кропку абшчыпіта. Знайшоў, ды яшчэ во якую! думаў ужо іх і няма нідзе, а назва "Кафэ Марожнае" - гэта міф. І нават час працы мяне не збянтэжыў.



Зайшоў і... факіншыт, а дзе марожка? Злева направа: жуйкі, запівон, разліўная бухашка ў асартыменце, піражкі-сасіскікаклетыўцесце-чэбурэкі, вараныя яйкі, шпроты, піва у халадзільніках. Думаеце ў сінім халадзільніку марожка? А вот і нед: там таксама піва, бо у двух халадзільніках што зправа працуе толькі лямпачка для асвятлення :)



Замаўляю сабе афігенскі бранч: дзве сасіскі ў цесце і чай із чайніка. Аддаю за ўсё роўна 1 даляр, па курсе НБРБ, вядома. Вось гэта я разумею сацыяльная дзяржава :)



Я зайшоў у кафэху роўна аб 11-й, праз 15 хв пачынаюць падцягвацца "заўсігдатаі", абстаноўка накаляецца. Усіх абурае задужа цёплае піва. Пачынаюць браць з халадзільніка для марожкі. Цяпер усіх абурае надта халоднае піва.



Але "бармэнша" робіць ход канём і уключае "Шансон-ТВ". Абстаноўка разраджаецца, усе давольныя, ужо паддатыя. Толькі і размоваў навокал, што пра мора канцэрт Віктара Каліны, што мае адбыцца ўвечары ва ўстанове з адзінай у горадзе шыльдай па-беларуску: "Цэнтр арганізацыі вольнага часу". Перада мной сядзіць нейкая апасная цыганка і есць відэльцам шпроты з кавай. Мужыкі разліваюць па кубках прынесенае з сабою "чарла".



А ўвогуле, прыязджайце да нас у Калінкавічы, тут весела :) Я сур'ёзна: каб узяцца з розумам, можна на экскурсіях добра зарабляць. Так што лепш прыязджайце, а то мы аб'явім вас задротам і сталічным снобам :)

залівацца, Палессе - ты мяне валнуеш, пятнічнае

Previous post Next post
Up