Пытаннечка. Можна нават сказаць - віктарына

Nov 18, 2013 19:19

Мазыр - то як мне дык пакуль самы складаны горад для разумення. Гэта з тых, дзе жыў, вядома. Тут можа быць усё: і пагарэлы тэатр, і помнік Крупскай, і горы, і лесвіцы на пару тысяч прыступак, і абсалютны нуль культурнага жыцця, і закінутыя будынкі (не адзін і не два, дарэчы) ў самым-самым адміністратыўным цэнтры горада, і многа-многа ўсякіх г.д. і да т.п. Жыць можна, але... Ці гэта і я тупаваты. Думаю, трэба аб'явіць акцыю: "Дапамажы Віталю зразумець Мазыр". А пачнем не з усякіх сацыяльных пытанняў, а з мастацтва. З сучаснага мастацтва, не пабаюся гэтага слова. Вось у парку ля Прыпяці ёсць такая эмм... інсталяцыя (скульптура?; хрэновіна?). А подпісу няма. Што б яна магла значыць ці сімвалізаваць, як думаеце?



Ці гэта проста ў кагось на заводзе арматура так дзіўна пад коламі самасвала скруцілася? :)

пацан зазыр - гэта Мазыр, ЧГК, абадай цябе халера!, пытаннечка, хэндмэйд

Previous post Next post
Up