Неахота, каб бел. ЖэЖэшка памірала

Oct 04, 2013 09:54

Нешта я засумаваў па старых часах, калі ў беларускім сегменце жж была дзвіжуха. Калі было многа цікавых сяброў і запісаў на любы густ, а не такія гаўнапосцікі як у мяне зараз. Вы не падумайце, зараз у маёй, напрыклад, стужцы вельмі многа класных фрэндаў, ды і з'яўляюцца новыя даволі рэгулярна. Проста можна сказаць настальгія па старых таварышах замучыла. Вось таму я ўзяў і вось тута націснуў кнопачку насупраць імён старых добрых фрэндаў (і з часоў Бухога Паука таксама), якія даўнавата ня пішуць ужо. Так што, калі Вам прыйшло паведамленне з прыкладна такім тэкстам:

"Прывітаньне, Чалавеча, Ваш узаемны сябар vital_rudak заўважыў, што апошні ваш запіс у LiveJournal быў многа гадоў-месяцаў таму! Будзьце сябрам - зрабіце запіс, на старонцы http://www.livejournal.com/update.bml

З павагай,
Каманда LiveJournal"

Не кідайцеся камянямі ў бок Глыбокага, Полацка, Піцера ці Мазыра, а лепш чырканіце радок-другі ў свой утульненькі - дзе вы, што з вамі і г.д. Цікава ж :)

А цяперашнім стужкафрэндам таксама прапаную націснуць кнопачку "разварушыць" і прызваць старых сяброў. Вось такі ў нас можа атрымацца "флэшмоб па пятніцах" :)

livejournal, сябры са стужкі, саплівасць допісу зашкальвае, рубрыка "старыя хіпаны"

Previous post Next post
Up