Адкрыцці

Oct 03, 2013 19:27

Смешна каму сказаць, але я сёння ўвечары ўпершыню ў жыцці паглядзеў мульт пра ката Леапольда. Як так атрымалася, нават і не скажу: чуў пра таго кашака многа, але не бачыў. Нічога такі мультфільм. А малому мне не спадабаўся б дакладна. Як і ўсе савецкія, а пасьля і айчынныя мульты... "Эта мы перажывём, давайце жыць дружна, абы не было вайны"... І як гэта яшчэ ніхто не дапетрыў, што той Леапольд - тыповы беларус? Хоць і хіпстэр.

image Click to view

Previous post Next post
Up