ШДзК. Першы тур трэцяга сезону. Ні пуха...

Oct 05, 2013 18:33



Вітаю ўсіх у першым туры нашай гульні! Дзякуй усім, хто выявіў жаданне прыняць удзел і такім чынам скаратаць доўгія асеннія вечары :) Сёння пытанні ня дужа складаныя. БЛІЦ хоць і ёсць, але ён эксперыментальны, не за адзін бал, як звычайны бліц, а за ўсе тры! Паглядзім, што з гэтага ўсяго атрымаецца. Калі ёсць пытанні, пішыце. Паехалі!

1. На самым пачатку развіцця авіяцыі ў пілотаў не было мноства прыбораў для адсочвання ворагаў, таму ім увесь час даводзілася круціць галавой, выглядаючы самалёты праціўніка. Адкажыце двума словамі, якія пачынаюцца на адну і тую ж літару, што было ўведзена ў абмундзіраванне лётчыкаў, каб засцерагчы іх здароўе і баяздольны стан у такой сітуацыі?

2. БЛІЦ! Што рэкламуе кожны з трох рэкламных плакатаў? (пытанні і адказы бліца ніяк не звязаныя між сабой)

2.1.

2.2.

2.3.

3. Біл Мюррэй неяк вельмі хацеў пачасацца, але ў той момант ён знаходзіўся на публіцы, таму праз твітэр акцёр звярнуўся з просьбай пра дапамогу да ўсіх, у каго ёсць яго АЛЬФА. Хоць і наўрадці людзі, у якіх ёсць АЛЬФА Біла Мюррэя, сталі б дапамагаць яму, хутчэй наадварот. Назавіце АЛЬФУ двума словамі.

4. Перад вамі фота з Дажынак-1935, што праводзіліся ў Глыбокім. Здагадаўшыся, чым займаецца спадар, які стаіць на калёсах, адкажыце, што гэта за "апарат" размешчаны ў задняй частцы воза?



упд. 1. Шаўковы шалік.
2.1. Спортначынне для айфона.
2.2. Шлем (лісапедны).
2.3. Станок для брыцця.
3. Кукла Вуду.
4. Маслабойка.
+
Усё па сэнсе.

ЧГК, хэндмэйд

Previous post Next post
Up