Sep 12, 2013 09:56
Учора ў адным кінчыку ўбачыў цікавую штуку. Там балціморскія партовыя рабочыя-эмігранты перад зменай штодня едуць снедаць у адну і тую ж забягалаўку. А на сняданак замаўляюць бакал піва і адно яйка. Гэта яйка ўбіваюць у піва і неразмешваючы залпам усё ўжываюць. Што гэта за фішка, хто небудзь ведае? Каштавалі? Адгаварыце мяне, а то днямі збіраюся паспытаць.
П.с. Вікіпедзіраваў гэтую тэму. Аказваецца, гэткім чынам можна здымаць пахмелле. Але не гэта галоўнае. Я там накапаў столькі напояў на аснове піва і яек! Кароча, чакайце ў наступных выпусках "Кулінарнай калонкі" :)