Сёння пакажу вам карцінку пра сушку цыбулі ва ўмовах аднапакаёўкі і ката. Адзінае светлае сухое месца, куды гэты валік з лапкамі не дастане ўсунуць сваё хітрае "жала".
Неяк так. А яшчэ мама мне сёння сказала, што "вам гэдулькі цыбулі аж да наступнага ўраджаю павінна хапіць". Нізнаю-нізнаю, на месяц можа і хопіць. Ці на паўтары, але гэта максімум :) Ну праўда ж???