Aug 23, 2013 10:19
Не, не фота - імёны. Самыя банальныя паганялы былі ў катоў і кошак маіх бабулі і мамы. У бабулі ката звалі заўжды Васька. Яна расказвала, што за 55 гадоў жыцця з дзедам назвала так больш за 10 катоў :) І вось не так даўна нібыта з'явілася ў іх кошка. Назвалі, канечне, Муркай. Але не прайшло і двух месяццаў і апынаецца, што Мурка та мужык, і ўжо на Мурку адзываецца. Кароча, пабыў Мурка Васькам пару дзён, а потым ад безнадзёгі лагічна стаў Мурыкам :) Мама мая ўвогуле проста космас. У яе ў двары заўсёды жывуць па два каты. І ці кот гэта, ці кошка - іх заўжды клічуць Аліса. Бедныя хвасты, да. А вось з небанальных знаю катоў не так і многа. Ну Піся была ў аднагрупніка, эта да. Тапак яшчэ ў адной сяброўкі. Эммануіл у аднагрупніка. Ужо вядомы тут Шчырбацкі. Яшчэ ў аднаго сябра некалі быў рыжы кот Гебельс. Злы быў як фашыст. А як Гебельс памёр, не сваёй смерцю, канечне, яму на змену ўзялі рыжае кацяня. І назвалі Борманам. Наіўныя. Вось, небагата назбіралася. А вы якіх смешнаназваных катоў ведаеце?!?
Сырнік