23 жніўня 2009-2013 г.: адзін дзень ва ўтульненькім

Aug 23, 2013 18:25

Вось ужо амаль пяць гадоў я ў ЖЖ. Першы міні-юбілей на насу. Таму вырашыў тут павыкладаць крыху рэтра-запісаў, каб паглядзець з вышыні пражытых год на сябе меншага і дурнейшага (спадзяюся:)). Сёння ў эфіры будуць усе 23-ія чыслы жніўня ў ЖЖ.
Першы свой год тут я збольшага трэшаваў і тупіўся, таму 23 жніўня 2009 г. было такім:

"Это осина. Она с утра насандалилась "Дроваром", теперь ходит, трясется и ко всем цепляется. Так и хочется ей сказать: "*оси на" - "Бобров" против дров!"
"А это сосна. Она с осиной приняла "Дровара", спилила молодого клёна и увлекла в мужской туалет. Клен вышел, спрятал полено: "Даа, соснаааа!" - "Бобров" против дров!"

А вось пост ад 23 жніўня 2010 г. - зусім ня трэш, а сапраўды смешная гісторыя, не сорамна людзям паказаць:

"Было гэта ў глыбоцкай поліклініцы. Сядзім, значыцца, трэцяю гадзіну ў чарзе на рэнтген, а тут жанчынка, што яго робіць, выйшла, крутанула хвастом, прычапіла нейкаю цыдулку на дзьверы і зьбегла. Усе злыя, куды? Чытаем. І тут адзін весялун сам таго не жадаючы разрадзіў сітуацыю: "О, гляньце, яна нават літару "Я" ня ў той бок напісала!"



23 жніўня 2011 г. - адзін з рэдкіх прыкладаў таго, што vital_rudak можа пісаць пра кніжкі ня толькі "фу, гамно!" Дарэчы, можа хто яшчэ не чытаў, дык бардзо рэкомендую:

"Хочаце стаць кнiжным чарвяком? Альбо, па меншай меры, паспрабаваць выбiтны сусьветны шэдэўр на смак? Раман Джаспера Ффордэ "Дело Джейн, или Эйра немилосердия" дазволiць вам i першае i другое. Разам з галоўнай гераiняй, мiс Чацьвер Дынетой, вы апынецеся ў звар'яцелым сьвеце, дзе ўжо сто год цягнецца Крымская вайна, а адмысловыя аўтаматы, "гаваркiя Уiллы", за пенс азнаёмяць вас з санэтам Шэксьпiра. А яшчэ ў гэтым вар'яцкiм сьвеце кнiжныя чэрвi залазяць у лiтаратурныя шэдэўры. Адныя - каб зьдзейсьнiць злачынства. Iншыя - каб яго раскрыць. А нам застаецца толькi за ўсiм гэтым сачыць. Паверце, Чацьвер Дынетой, Кол Стокер, Аiд Ахерон, Джэк Дэррмо, Безадказен Прост не пакiнуць вас сумаваць!
Ну вось, зноў рэклама:)"

І вось так саўпала, што роўна год таму - 23 жніўня 2012 г. - я пакідаў Полацк. Пісана рэальна амаль з уплачом. Выходзіць, роўна год там ня быў:

"Як гэта не сумна, але вось i Полацкi перыяд майго жыцьця падыйшоў да заканчэньня (цi стаў на паўзу, х.й ведае). Гэты горад за 9 год стаў мне не тое што блiзкiм, а самым што ня ёсьць родным. Але што паробiш, жонка ў мiльён разоў даражэйшая. Вось цяпер еду ў цягнiку Полацк - Гомель, праз вакенца разьвiтваюся з паўночнымi крывiцкiмi краявiдамi. Чакай мяне, Мазыр. А што, хiба на Палесьсi мядзьвядзi не жывуць? Хай сабе i балотныя..."

Ну а сёння ранкам я напісаў пра коцікаў. Больш ня буду, чэсна...

Такі вось лёгкі допіс-успамін. Найперш для сябе. Але і хто з сяброў дачытае, таму вялікі дзякуй.

гiсторыя аднаго асобнаўзятага вар'яцтва, жыцьцё пальцам пiханаё

Previous post Next post
Up