Выйшаў на балкон

Aug 23, 2013 00:42

Як жа пахне восенню ўжо. Нечым няўлоўным, не магу перадаць. Восень, яна і ў Глыбокім, і ў Полацку, і ў Мазыры, і ў Вільні пахне аднолькава. Гэта лета скрозь па-рознаму. Лета ў Глыбокім пахне каштанамі і вішняй, у Полацку - цвільлю з Дзвіны, у Мазыры - чамусьці сенам і ліпамі, у Вільні - півам і пылам. А восень - яна скрозь адна. Зялёная, жоўтая, шэрая, мокрая, у ботах. Восень is coming.


я_на_фота, філасофствую, Глыбокае - Мазыр, 2n-ае лета, пешу

Previous post Next post
Up