13 студзеня Год Божай Кароўкі:
Паэтычны тэатр “Арт.С” прадстаўляе 12-гадовы праект “Святкуйма беларускае!”
Год першы (2009) - Год Божай Кароўкі.
У святкаванні бяруць удзел:
музыкі Яраш МАЛІШЭЎСКІ, Зміцер СІДАРОВІЧ, пісьменнікі Мікола КАНДРАТАЎ, Валярына КУСТАВА, Юлія НОВІК, Міраслава НАВІШ, Сяргей ПАНІЗНІК, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Мікола ШАБОВІЧ, Віктар ШНІП.
Вас чакаюць сюрпрызы, чорныя кропкі і пачастункі ад Божых Каровак і кампаніі “Будзьма!”
Вядоўцы: Алена МАСЛА і Аксана СПРЫНЧАН.
Чакаем 13 студзеня 2009 года а 18.00 у музеі Максіма Багдановіча (вуліца Багдановіча, 7а).
УВАХОД ВОЛЬНЫ
20 студзеня прэзентацыя кнігі “ЖываЯ” Аксаны Спрынчан, частка другая:
Паэтычны тэатр “Арт.С” прадстаўляе “КАЗКІ І ПОКАЗКІ ЛЫСАЙ ГАРЫ ад ейнае Гаспадыні і яе гасцей” - другую частку (студзеньскую) прэзентацыі кнігі “ЖываЯ”, на якой аўтарка кнігі АКСАНА СПРЫНЧАН - старэйшая за ўсіх выступоўцаў. Згодна 11 раздзелаў кнігі адбудуцца наступныя жыватворчыя выступы: Тацяна СІВЕЦ (ЖываЯ...), Рагнед МАЛАХОЎСКІ (ЖываЯ,), Віка ТРЭНАС (ЖываЯ.), Зміцер АРЦЮХ (ЖываЯ), Валерына КУСТАВА (“ЖываЯ”), Маргарыта ПРОХАР (ЖываЯ:), гурт “ПЕРАПЛУТ” (ЖываЯ?), Аляксей ЧУБАТ (ЖываЯ - ), Таццяна БУДОВІЧ (ЖываЯ;), Вольга СПРЫНЧАН ((ЖываЯ)), Вадзім КЛІМОВІЧ (ЖываЯ!).
Жывыя партрэты выступоўцаў ствараюць мастакі Альгерд ФРАНЦУЗАЎ і Ян МЯЛЬНІЦКІ. Спатканне 20 студзеня 2009 года а 18.00 у музеі Максіма Багдановіча (вуліца Багдановіча, 7а).
УВАХОД, ЯК І ВЫСТУПЫ, ВОЛЬНЫ.