Dec 29, 2008 17:03
ты прымушаў хадзіць па бітым шкле
і я ішла амаль не баючыся
як чалавек ад жаху мружыць вочы
так дом закінуты прымружваў вокны
загадваў ты трымацца за паветра
штурхаў паперадзе сябе з балкона
са скрыўленымі вуснамі з пагардай
і я ішла ад болю сцяўшы зубы
п’яны хваробны бляск у вузкіх зрэнках
ў якіх адбіліся маё маўчанне
і перакуленае неба
і птушка ў ім
і дрэвы дагары карэннем
я помню
як страшна мне бо гэта быў не сон
28 -- 29 снежня 2008
мои стихи,
мае вершы