Nov 16, 2013 15:35
16.11.2013. У нашым двары ў некага вяселле. Моладзь упрыгожыла рознакаляровымі стужкамі і шарыкамі тры машыны. Потым, як удзельнікі свята сабраліся ехаць, мужчына з іконай тры разы абыйшоў усіх. Следам за ім ішла жанчына і з мяшэчка шчодра рассявала жыта. Адразу пасля першага круга я стаў думаць: “Хаця б ёй хапіла зерня!” Хапіла…
жыццёвае