прысутнасьць сутнаснага

Aug 25, 2015 16:37

Ці знаёмае вам гэтае адчуваньне - адчуваньне прысутнасьці? Ня проста на душэўным - на фізічным узроўні. Нібы цёплы вецер агортвае далоні, у якіх трымаеш аркушы (хаця ўсе форткі ў пакоі замкнёныя, рыхтык люкі ў падлодцы). І далей: цеплыня распаўзаецца па целе - да ступняў і да ілба...
"Творчество - затворнічество" - занатавалася нейк у сваю дапісьмовую эпоху. Гадоў гэтак у трынаццаць? І пасьля шмат разоў, вырашыўшы ня здраджваць Мове хоць бы на паперы, гэтае адчуваньне прысутнасьці - спазнаваў.
І тое, што па-за сэнсамі, па-за словамі, кантэкстамі ды рознымі -ізмамі, не забітае філфакамі, мільёнамі знакаў грамафонскіх вычытак... Па-за тэхнікай верша- ці прозаскладаньня.
Прысутнасьць сутнаснага.

nick

Previous post Next post
Up