Sep 19, 2011 19:01
Заміж сьвятла - выцьвіласьць шкла,
замест агню - дым.
У сетцы календара выкрасьліць дзень.
Чорнае сонца згарае датла,
дзень дагарае зь ім.
На расплаўлены горад падае цень.
Прысьпеў:
Перамен! - прагнуць сэрцы здаўна.
Перамен! - просяць вочы сьвятла.
Ў нашым рогаце, ў нашых сьлязах і ў пульсацыі вен…
Перамен! Чакай перамен.
Электрычнасьць і ўночы працягвае дзень,
і з запалкамі зноў заняпад,
але ў кухні сіняй каронай гарыць газ.
Цыгарэты ў руцэ, чай на стале -
дужа просты расклад.
І больш нічога ня трэба - ўсё знаходзіцца ў нас.
Прысьпеў.
Зоркім вокам ніхто не пахваліцца з нас
і умелымі рухамі рук.
Нам ня трэба таго, каб адно аднаго паважаць.
Цыгарэты ў руцэ, чай на стале.
Кола замкнулася тут.
І вось нам становіцца страшна нешта зьмяняць.
Прысьпеў:
Перамен! - прагнуць сэрцы здаўна.
Перамен! - просяць вочы сьвятла.
Ў нашым рогаце, ў нашых сьлязах і ў пульсацыі вен
Перамен! Чакай перамен.
Пе-ра-мен! Прага да перамен.
Віктар Цой
заўвагі прымаюцца.
зы
дружа Балахоне, даруй, што адбіраю хлеб)
верш