Sep 19, 2011 17:14
кананізуюць, як вядома, толькі тых, хто прайшоў празь вялікія пакуты (пажадана - калі памёр у пакутах). не адразу ж, вядома. праз пэўны час. калі жарсьці ўлягуцца і з адлегласьці можна будзе "ацаніць належна"... ці не таму, падумалася праглядаючы ранішнія навіны, каб сьцьвердзіць уласную чалавечую слабасьць перад злом. маўляў, мы не вінаватыя. маўляў, - значыць так трэба было.
той, хто не зламаўся/не прагнуўся - той (вядома ж пасьмяротна) і заслугоўвае гэтага высокага званьня (быццам бы - гы - дзеля гэтага й трываў, каб быць уганараваным уласнай, панімаіш, агіяграфіяй і пазалачоным партрэцікам).
кім мы выйдзем з гэтага бяздарнага бязрадаснага часу, калі ён міне?..(вядома ж, міне!)
...
nick