Зімовы Жук-трэйл Лагойск 2023. Замыкальным ехаць? Ніколі зноў!!!

Nov 27, 2023 20:00

Традыцыйны Лагойскі жуктрэйл зрушыўся ў гэты раз на 25 лістапада. Роваравы ХСМ усім спадабаўся ў мінулым годзе, таму і тут ён быў. Я зноў каціў замыкальным, і ў гэтым разе было лягчэй, але....


Далей глядзім трохі фотак з тэкстам

01. На старт ехаў ранішняй электрычкай да Мінска ў 06.26


02. Далей да Лагойска мяне давез добры валанцёр, што было вельмі зручна


03. За дзень да старту наваліла трохі снегу і падмарозіла


04. Добра што не дождж, таму можна казаць што з надвор'ем пашчасціла)


05. Разметка


06. Фініш бегавых стартаў, якіх я амаль не пабачыў


07. Ну хіба толькі старт марафонцаў


08. А раварысты гэтым часам рыхтуюцца рваць!


09. На старце амаль 100 чалавек. Нядрэнна


10. Тэмпература была каля наля, у цэлым камфортна. Памятуючы мінулагодні лівак - амаль курорт))


11. Па Лагойску ішоў "пэйсерам"


12. На мяжы горада адпусціў групу ўперад


13. Адзіны шанец пафоткаць удзельнікаў


14. 100 чалавек - шмат для зімы


15. Настрой добры)


16. Сапраўдны старт і фініш на ускраіне Лагойска


17. Амаль адразу пачаліся праблемы ў раварыстаў. 15 хвілін пакінуў на рамонт парванага ланцугу


18. Але далей больш меньш нармалёва. Задача адна - кантраляваць канцоўку гонкі і дапамагаць апошнім удзельнікам


19. Лідэры прыкаталі снег


20. Таму ехалась 15-20 км/г амаль усюды


21. Але лідэры былі іншай думкі: амаль 50 кілометраў яны упіраліся па снежнай цаліне


22. Першы КП, ён самы патрэбны


23. І далей усё так жа казачна


24. Дасягнулі зрэзкі


25. Адправіў адсталага на кароткую дыстанцыю, сам паехаў далей


26. Прыгажэйшая ЛЭПка


27. Доўга нікога не было


28. І нарэшце дагнаў "трупнячка")


29. Разумеў что калі б ехаў гонку, то мабыць ужо на фінішы быў


30. Але цяпер шмат часоў цягнуцца 25 км. Замыкальным пойдзеш? Ніколі зноў!!!


31. Сілы пакінулі ганца


32. Да КП яшчэ далёка


33. Адпускаю чарговага валанцёра да хаты


34. У лясным лабірынце


35. Бобік іздох))


36. Пінкамі ды іншымі стымуламі дацягнуў чалавека пад нумарам 520 да КП


37. Да канца КЧ засталася ўсяго адна гадзіна ды 13 кілометраў


38. Але было трэба заправіцца


39. Бліны! Кісель! Мара зімовых ганцоў)


40. Таварыш здымацца не пажадаў, таму пацягнуліся да фініша далей. Лепей я на бліны застаўся)


41. Ужо цямнела. Ня хутка, але даехалі к 18.00 да фінішу


42. Апошняя дзясятка была ўжо ў поўнай цемры


43. Зноў нічога не пабачыў, але паспеў на валанцёрскую вячэру


У цэлым мне падабалася больш чым у мінулым годзе, тым больш не было бруду - вельмі чыстая гонка

44. Шлях да хаты быў тым жа. Мяне даставілі на вакзал, дзе я паспеў на электрычку ў 20.40


Трэк такі

Фота ў гугле

Зiмовы_ровар, Лагойск, Ровар_2023

Previous post Next post
Up