Кепская восень, ды дажджлівы лістапад перавялі веласезон у "рэжым чакання". Пасля
паездкі у Ляхавічы было вырашана дадаць трэша і абкатаць дальнеўсходні аўтобусны прыгарад. Тым больш паспяховая
абкатка заходняга прыгараду прагнула падоўжвання. Акрамя таго
elgatomarinero7 вырашыў склаці кампанію ў гэтым "кругасветным" трыпе. За што яму асабістая вялікая падзяка
Але як гэта было чытаем далей
01.Усё пачалося ў 00.31 на вакзале Баранавічы-Палескія
02. Калі мы селі ў цягнік 609 Гродна-Гомель
03. Раніца пачалася з кавы і колы. Спалося нядрэнна - добры пачатак пахода)
04. У 08.09 былі ў Гомелі
05. Але часу было 25 хвілін каб толькі перайсці да аўтавакзала
06. Табло
07. Расклады руху
08. Аўтавакзал пацешыў рухам
09. Аўтобус на Касцюковічы ўжо чакаў нас
10. Мяркаваў что будзе нешта "мазаўскае", але падалі кетайца-жуньтуня -
Zhongtong LCK6127H 11. Маршрут жудасны - амаль 4 гадзіны аўтобус ідзе 200 кілометраў
Маршрут пралягае па самаму ўсходняму ўскрайку Беларусі. Такі "прыгарадны цягнік" які ідзе уздоўж мяжы з Расеяй па Чачэрскаму, Краснапольскаму і Касцюковіцкаму раёнам
12. Кітайскі аўтобус быў дастаткова камфортным. Дакладна лепей любога МАЗа
13. З пачатку вайны ў Беларусь ўжо даволі масава едуць кітайскія міжгародныя аўтобусы, але гэты ўжо
4 гады як тут і яго стан выдатнейшы
14. Вельмі шмат людзей карыстаюцца гэтым маршрутам у Чачэрску
15. Нават стаялі, але большасць сыйшла ўжо ў бліжэйшых вёсках. Выкарыстоўваюць яго як трамвай)
16. Хутка ўжо селі каля кіроўцы, з якім нават разгаварыліся
17. Дарога Р-38 у жуткім стане, вёсак мала. Гэтыя мясціны пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС і зараз вельмі забруджаны, гэта адчуваецца
18. Аўтобус ішоў даволі хутка. Пасажыраў стала няшмат, максімум 10 чалавек
19. Надворье добрае, кацілася вельмі прыемна
20. Прыпынак у Краснаполлі
21. Расклад руху
22. Едзем далей
23. Чарговы прыпынак
24. Хутка фініш
І нарэшце Касцюковічы
25. Касцюковічы самы усходні горад Беларусі. Больш усходні толькі Хоцімск, але гэта пасёлак
26. Нічым непрыкметны цэнтр
27. У якасці гарадскога транспарту выкарыстоўваюцца бліжэйшыя прыгарадныя маршруты
28. Горад звычайны, акрамя таго што тут працуе Беларускі цэментны завод нічога і не сказаць
29. МАЗ-241
30. Шмат іх тут
31. МАЗ-206
32. Тутэйшая аўтастанцыя
33. Шыльда
34. Расклад руху
35. Цёплы, лампавы і нечытаемы)
36. Нарэшце мы на станцыі
37. Ёсць паўгадзіны на абед
38. Нам трэба ў Магілёў і далей у Мінск
39. 634 Камунары-Гродна ідзе праз Мінск, але прыбывае вельмі позна, на цягнік на Баранавічы не паспець
40. У вагоне амаль нікога. Добра ехаць
41. На Магілёўшчыне мы рэдка, таму ўсё вельмі цікава
42. Тры гадзіны тупіў у вакно і хадзіў па вагоне)
43. Гламурныя Чавусы)
44. Рэчка Дняпро
45. І вось мы ў Магілёве
46. Было 2,5 гадзіны, каб зазірнуць у цэнтр і павячэраць
47. Усё забаронена
48. Звяздар на месцы
49. Вернуліся на вакзал
50. Табло
51. Наш 743 Магілёў-Мінск у 19.43 дызель-цягнік ДП3/Pesa 730M
52. Раней ніколі на нём не ездзіў
53. Вельмі ўсё спадабалася
54. Цягнік ехаў вельмі хутка, месцамі паліваў 140 км/г. Трэба ўсе ДРкі мяняць на БЧ)
На перасадку ў Мінску на 657 Полацк-Брэст у 22.52 на Баранавічы было толькі 14 хвілін, але ён стаяў насупраць
55. Вагон быў забіты амаль на 100%, добра што ехаць толькі чуць болей 2-х гадзін
56. Вось такое 25-гадзіннае падарожжа на 1170 кілометраў
Цяпер трэба ехаць на поўнач. Планы ёсць)
Фота ў гугле