Сыходзіла на працу - была адна палова форткі адчыненая, прыйшла паўгадзіны таму - 2 паловы адчыненыя. Жыву на першым паверсе. Сяджу заганяюся. Прыгадала, што 2 разы вярталася дахаты і з'яўлялася адчуванне, што ў мяне хтось быў. А шчэ снілася надоечы, што ў мяне страляе дзяўчына майго сябрука Косці. Бля, гэта параноя.
толькі не паснуць, толькі не паснуць.. пераконваю сябе :) праз 2 гадзіны цягнік да Горадні. Там ужо едзе сяструха :) павязем заўтра маму ў Польшчу) яна шчэ ні разу ў замежжа не ездзіла
( Read more... )
звычайна на працы з галавой у справах, а сёньня нешта думкамі блукала ў мінулай субоце, то мой розум а нават слых абмінулі візгі начальніцы, а я з ёй 2 гадзіны пратусавалася ў адным памяшканьні. не ведаю, што лепей;)
другі вечар замазваю шпаклёўкай дзіркі і шчыліны на сьценах і столі) і мне падабаецца) пасьля нэрвовага працоўнага дня гэты занятак супакойвае)) а мо я знайшла сваё прызванне? гы)))
вось гамно. паліла б - пайшла б папаліць ----- мне адной падаецца што пачатак "2 мільёнаў" Сьцяны вельмі падобны да пачатку "страчанай Ітакі" zero-85?.. ----- дажыць дя зялёнай травы фіялетавага неба ----- лічу ў курсачы тэмпературныя дэпрэсіі.. гэта лёс;)