Дазвольце з Вамі слухаць цішыню,
дазвольце разам быць у сьветлым суме, -
бо за абодвух Ваша думка ў думе...
Ў будзённасьці, у мітусьні і ў тлуме
я мроям цёплых зьнічак не зманю -
дазвольце з Вамі слухаць цішыню.
Дазвольце з Вамі дыхаць вышынёй,
дазвольце ёю сьніць і трызьніць ёю,
крыштальным сподзевам і казачнай парою,
вішнёвай узыходнай вышынёю.
(
Read more... )