З БРАТАМ
...І бялейшы за звыклы сьнежань
снежань наш, калядою поўны.
Я і брат - мы табе належым,
Беларусь мая, боль мой годны.
Дранікі - бульба бабуліна.
Вечар. Каляды. Вершы
Караткевіча, Барадуліна.
Усе мы.
Кожны з нас - тутэйшы.
Голас Данчыка, казка мамчына...
Па чарзе зь Лесунком сьпяваем...
І народнае - наша спадчына,
і крывіцкае ў
(
Read more... )
(вось тут, напрыклад, вельмі добра чуваць:
як сьцякае па стрыжнях стромкіх,
разамьлела, мякка і млосна
чырванее ірдзежам гронкі...)
Вось тое, што найбольш спадабалася:
...
Дранікі - бульба бабуліна.
Вечар. Каляды. Вершы
Караткевіча, Барадуліна.
...
і крывіцкае ў крылах маем.
...
Спаў лясун, і над лесам хмурынка,
і Алесік, і Валярынка...
Цуд!
Reply
і як быццам бы пра лета у маёй прабабулі.
Reply
І лета, і зімку...
Reply
я, праўда, толькі летам у прабабулі быў.
Reply
А я вось не пасьпела пабачыць ніводнага прадзядулю, ніводную прабабулю.
Затое ведаю, што прабабуля па кудзелі Ўсьціння (мама маёй бабулі Валі) - была такой мудраю ды разважліваю, што да яе людзі з усёй ваколіцы за парадай хадзілі. А прадзядуля Пахом (бацька таты (Івана) маёй маці) - хадзіў адзіны ў лакіраваных пантофлях і зь віцінай. Такі дагледжаны, манэры спавядаў. Яго ўсе так і называлі: Пахом-культура! :)
А іншы мой прадзядуля быў такі дужы, што воз з канём спыніў, калі ашалелы конь кінуўся празь вёску, зьбіваючы людзей.
Усё праўда...
Reply
А падчас Другой сусьветнай яго толькі-толькі не забілі партызаны, якія рабавалі нашую вёску - затвор у стрэльбы заклініла.
У яго была пасека, але у той жа час была алергія на укучы пчол. Адзіны укус - і падаў, траціў сьвядомасьць. Але дажыў да канца 80-х.
Reply
Вядома, вайна гартуе. Але ж яна і ламае.
Ці змаглі б мы так? Так, як яны. Насуперак. У імя. За жыццё. З такім стрыжнем.
Расьці...
Здорава б, каб усе войны заканчваліся шчэ да таго, як на іх прыедуць ваяры... Дурныя войны.
Reply
Яны жылі для сваіх сем'яў, для сваіх аднавяскоўцаў.
Справы "вялікіх і магутных" рэжымаў ім былі да лямпачкі. І дзе зараз тыя імпэрыі ды эсэсэсэры? А нашыя бабулі ды дзядулі іх ўсіх перажылі і мары сваі зде1снілі - вывялі дзяцей "у людзі".
70 год гадваць спачатку дзяцей, потым ўнукаў, праўнукаў...
Reply
Reply
Асаблівы дзякуй, што працытавалі тое, што найболей да душы прыйшлося! :)
Бо мне - аўтару - дужа цікава: што менавіта закранула.:)
Reply
Leave a comment