* * * Нехта піша за Куставу вершы...

Nov 25, 2016 00:22

* * *
Нехта піша за Куставу вершы...
Адчуваю, што гэта Паэт.
І паэт не апошні, а першы...
Толькі гэта пакуль што сакрэт!
Бо хто прозу ёй піша - вядома.
Я дазнаўся з фэйбучных навін:
за яе эратычна і клёва
піша нехта спадарыня Нін...

(c) Эдуард Акулiн

- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

* * *
Эдуард, мы чаргуемся, праўда:
то яму - я, то ён часам - мне.
I спраўляемся покуль спраўна.
I няма тут вiны ў вiне.

вершы, выдурняцца, людзі, 2013

Previous post Next post
Up