***"Пасля цябе на вуснах цішыня..."

Nov 24, 2016 04:37

"Пасля цябе на вуснах цішыня...
Было мне вельмі соладка з табой..." -
прамовіў ён і ў думках прыабняў,
спусціўшыся па таліі рукой.

І розніца была мо толькі ў тым,
што ён усё падобнае - сказаў.
Яна ж - усё беспадобнае ўпяршынь
валізкамі прывезла на вакзал.

І шчэ паўдні пасля дарогі той,
з усмешкаю збянтэжанай да "ўаў",
замазвала на шыі незагой,
што вуснамі ўначы расцалаваў.

Ружовыя з сінечай пісягі
пад шчэццю праступалі ў яго.
І рэшткі недапаленай тугі
паціху пера...ходзілі... ў любоў.

чарнавік, вершы, 2013, паэзія

Previous post Next post
Up