З серыі "ТАК НЕ БЫВАЕ. ВАРШАВА" + ЦЯГНІКІ ЯК ТАНТРА

Oct 25, 2016 08:07

З серыі "ТАК НЕ БЫВАЕ. ВАРШАВА". Шукала я на чортавых кулічках у самым цэнтры мае новыя варшаўскія апартамэнты з трохмэтровымі ложкамі і барам з высокімі зэдлікамі сярод хаты. Ды не проста шукала, а а 6-й раніцы зь вялізнай фіялетавай валізкай. Заехала да патрэбнага прыпынку, выходжу - стаіць такі сімпотны хлапчыска ў хіпстэрскім камтурыку, увесь такі модна-шэры. Думаю: у гэтага спытаю. Пытаюся, а дзе вуліца Немцэвіча, ведаеце?.. Усьміхаецца - завея вочы засьціць! - кажа: ведаю і падміргвае. Пытае: а ты скуль едзеш? Кажу: зь Беларусі. Ён задзірае кашулю на холадзе - а там прэс і бел-чырвона-белы пас... "Ваш..." - тыцкае ў яго пальцам. "Наш..." Кажа, маўляў, я цябе правяду (рэдкасны паляк, валізку маю ўзяў весьці). Я кажу: я беларуска, таму сама спраўлюся. А ён: ты перадусім дзяўчына, а потым ужо беларуска - і валізку перахапіў :) Па ходу: ён аказаўся гісторыкам, 33 гадкі (а выглядае на ўсе прыкладна нашы 25:), з братам ноч гутараў, бо брат з Немцаў прыехаў. Давёз мяне з валізкай да кватэры, цягам дарогі расказаў, дзе харошыя кантары, дзе рэстарацыі, дзе крам ў раёне.... Чытаў вершы і расказваў пра польскія дыялекты, на сьнезе пісаў мне прыклады моўныя і назвы польскія... Ён глядзіць "БЕЛСАТ" і цікавіцца беларускімі пісьменнікамі і гісторыкамі. Заўважце, я ні слоўца не сказала, што там вершы пішу ці яшчэ чаго. Карацей, бяз Лукаша я б у тым раёне гадзіну б праблукала, калі ня болей. Гэта Космас. Лукаш умее пісаць харошыя смс, ад якіх і пасьля бяссонай ночы сьмешна, і вельмі ўдала выпраўляе мае памылкі на польскім, з прыкладамі і правіламі - на сьнезе, гэта я ўжо сказала... Ну ці не Космас? Вось, і Лукаш так мяркуе :)

PS. Аказалася, што за правiльную усьмешку у цягнiку Варшава-Менск можна здабыць сабе vip-купэ замест трохпалiчкавага хат-догу, дзе ты - залатая сярэдзiна. Ну, i чаго у iм харошага, у самотным, сядзiш сабе сцэнар пiшаш, а у галаве усё пра любоу мысьля, i тут у суседняй кабiнцы характэрныя такiя гукi - рытм як аснова сьвету i паэзii... Ты-гы-дым, да-дэс-ка-дэн... Цягнiкi - гэта не транспарт, гэта адчуванне. Каб я была iнструктарам па ёзе цi тантры - вылучыла б цягнiкам асобную главу у разьдзеле спазнання падсьвядомага...

гісторыі, асабістае, жыццё, Варшава, людзі, 2013

Previous post Next post
Up