я ёсьць любоў

Oct 15, 2016 00:37

Дзіўна і лёгка адначасна. Адчуваю, што ўва мне столькі любові, што я - ёсьць любоў (як налепкі ў баптыскай нядзельнай школе, толькі ня "бог ёсьць любоў", а "я ёсьць любоў"). І знутры вялікае сьвятло, такое вялікае, што прамяні ягоныя сягаюць ажно вонкі. І чым бліжэй да нутра, тым гарачэйшае тое сьвятло, тым больш абпальвае і засьціць вочы. І здаецца, той любові хопіць на сьвет, на цэлы сьвет... Так дзіўна і лёгка адначасна, ажно дыханне - гарачэе... Не апекчыся аб сябе :)

асабістае, чарнавік, 2012

Previous post Next post
Up