Oct 16, 2016 20:15
Запрасілі на беларускае тэлебачанне паўдзельнічаць у праграме пра патрыятызм. Седзячы ў студыі зразумела, што насупраць мяне сядзіць адзін з кіруючых кіраўнікоў Бэрэсэму, а поруч - юны камсамолец майго веку, які з'яўляецца і галаўрэдам часопіса з адпаведнай назвай. Пачынаючы свой спіч у кірунку: дазволю сабе не пагадзіцца з папярэдім выступоўцам - на сярэдзіны прамовы лаўлю сябе на тым, што тлумачачы наколькі важная магчымасьць маладым жывым беларускім пісьменнікам наведваць школы і ўніверсітэты - на моманьце, калі расказваю, як важна мець магчымасьць убачыць і - вобразна - памацаць сучасных аўтараў - на аўтамаце хапаюся за каленку камсамольца і пачынаю яе ціскаць, каб усугубіць, так сказаць, эфэкт - увасабляюся любоў да беларускага пісьменства. Камсамолец ажно крыху прысагнуўся. Пасьля гэтага, калі ў яго спыталіся пра ідэалы - ён ня здолеў адказаць і папрасіў выразаць адказ :) Зрэшты, больш нестандарцікаў можна будзе пабачыць па целявізару пасьля НГ, калі, канечне, не павыразаюць астатнія мае выезды. О, аказваецца, колькі сродкаў для дэмаралізацыі апанэнтаў існуе!.. ))
асабістае,
эфіры,
чарнавік,
2012,
людзі