Той дзень

Oct 13, 2016 12:09

image Click to view






У маёй краіне вайна

У маёй краіне вайна.
Кроў на душах,
кроў на сьнягах.
І балюча нават у снах.

Ад таго і сноў больш няма.
У маёй краіне вайна.
З ночы і
ажно давідна.
І ніяк ня сыйдзе зіма,
і ніяк не пачнецца вясна,
бо ў маёй краіне вайна.

Гэткіх зімаў ня помніць ніхто.
Не было шчэ жалезнай зімы.
Каб сьняжынкі лавілі ў сіло.
Каб, як турмы, стаялі дамы.

І на голы лес гром упаў.
Быць бядзе, браце, быць бядзе.
Той хто шчасьця свайго ня знаў,
той чужое сабе ўкрадзе.

Пасярод краіны сьцяна,
за сьцяною з табою мы -
пілігрымы тае вайны -
прычакаем канец зімы.

Ці прыйдуць яны за табой…

Быў шанец сысьці
з крывёю
меншай…
Ня выпапала.
Вайна забірае найлепшых.
Б’е ў дыхала іх.

Ці прыйдуць яны за табой,
хлопчык мой…
мілы мой.
Як іх трымае зямля,
дзяўчынка мая…
мілая.

І гэта ўжо ненармальна,
калі ты мне сьнішся штоночы.
Было б ідэальна
сустрэцца
жывымі
аднойчы.

Бог і любоў з табою.
Шанец утоплены ў Леце.
Сумна, трывожна да болю
у беларускім сьвеце.

Ці прыйдуць яны за табой,
хлопчык мой…
мілы мой.
Як іх трымае зямля,
дзяўчынка мая…
мілая.

2010/11

відэа, асабістае, чарнавік, вершы

Previous post Next post
Up