ІТАЛІЙСКАЯ ІМПРЭСІЯ

May 01, 2007 21:01

(Жарсць на руінах Старажытнага Рыма)




І.
Белыя кветкі лёгкіх лілеяў...
Промні і дзеткі - веліч надзеяў...
Слодыч, пажада - пан Рым распусны!
Як з мармеладу - пантарым з вуснаў!..

Млечная хуста, зоркавы поні,
поўні паўлуста ў хмарах патоне.
Поўначы ззянне княжыць паўночы.
Морак расстання, сумныя вочы...

Пыл бабілонаў з попелу ўзняўся!
Ў жарсці палону лепш бы не кляўся
ў вечным каханні - целы не з вечных!
Ў судакрананнях час небяспечны!..

Мой імператар!.. юр у зачыне!..
Клаўдзій-аратар, стогне Рым, гіне!..
Лава зародкаў пырскае ў кратэр,
калаўрот продкаў звірыў са спратаў!..

Стромісты стрыжань, млоснае ўлонне

полымя ліжа яскрамі ў зломе!
Фатум і прага, прага і фатум -
вольныя суддзі будням і святам!..

Муза, Эрата!.. водар тужлівы
пусціш расплатна пад пералівы
целаў духмяных, меласаў звонкіх!..
Плоць палымяна мкнецца да гронкі:

смага сасмягла, вусны засохлі,
скура спружыніць у празе да к р о п л і -
поту, крывінак, вільгаці, росаў,
сліны, дажджынак, стромістых лозаў,

шнараў ад лозаў, ранаў ад струнаў,
міфаў і крозаў...
                              Узброеных гунаў -
трызню ці бачу ў Рыме стамлёным?..
Глухлае “страчу!..” - з вуснаў салёных!..

Віны па венах!.. Цнота на вежах!..
Стаў на калена, юны і свежы,
змлелы, гуллівы, Рым ненатольны
пад пералівы прагных утопій!..

ІІ.
Нішчацца, рушацца вехі, гмахі!..
Круцяцца, кружацца хлуды-вакхі!..
Вірыцца, веецца шал стагоддзяў!..
Скрозіцца, скроніцца: досыць!.. годзе!.

Рымляне, рымлянкі, скон спакусаў,
дымляне, дымлянкі, дым прымусу
ў цывілізацыяў на гарышчы!..
Постгенерацыя ў папялішчы

здрапала пальцы, локці, калені
ў пошуках шчасця - шчасця, не меней!..
Рым пацалункаў!.. ігрышч, уцехаў,
як паратункаў, сын чалавекаў

прагне снабачыць клік эратызму
з тварам гарачым трагікамізму.
Сны Купідона не памяталі
рымлян імёны - тых, што кахалі...

Сцёгны іх, лыткі, торсы, рамёны...
Час які ж плыткі!.. Час мой саснёны!.
Зыркай маланкі прывіды-шалі
шал ліхаманкі ў чашы сабралі!..

Мы ўсё спрашчалі, мы скарачалі,
мы не гучалі, мы дакучалі,
мы далівалі, не выпівалі,
мы не стваралі, а гаравалі...

...мы цалавалі, ды не кахалі!..

Мы сумавалі ў рымскія святы
і дакаралі: “Горад пракляты!..”
Вернемся ў Рым, браце!.. Вернемся, братка?!.
Жонка і маці - вакханка-вар’ятка!..

ІІІ.

АНТЫЧНАЕ НЕБА
1.
Апалае неба над Рымам
пад купал нябёснай лагоды
пястоўная плыня прыбіла
свабодай яго асалоды!..

О Рым, о ссівелы паэта!..
Я сэрцам люцею, як бачу
каханне з антычным сюжэтам!..
Ці можа быць неяк іначай!?.

Ты выспелы плод, лёт саснёны! -
ў табе эратычная сіла:
юнак, што спакусіў анёла,
дзяўчына, што сукні спаліла!..

2.
Паганцы, нам варта вярнуцца
туды, дзе палацы і танцы!..
Дзе душы ад целаў імкнуцца... -
ці варта вяртацца, паганцы?..

Ці варта вяртацца туды, дзе
мілосць з разарванай плявою
бясплоднай гітанай нямою
сатлела!..
              Сплыло ўсё...
                                 Надыдзе!..

"Тамсама", вершы, паэзія

Previous post Next post
Up