ІТАЛІЙСКАЯ ІМПРЭСІЯ

May 01, 2007 21:01

(Жарсць на руінах Старажытнага Рыма)

Read more... )

"Тамсама", вершы, паэзія

Leave a comment

Comments 59

leolin27 April 30 2007, 18:55:16 UTC
замечательно написано!

Reply

valjaryna April 30 2007, 19:02:00 UTC
;)))

Reply


nie_farmal April 30 2007, 19:12:28 UTC
Будзе Табе ад мяне італійская імпрэсія:))

Reply

valjaryna April 30 2007, 20:32:46 UTC
Праўда?! :)) Млею ад чаканьня... ;))

Reply


michaltraceuski April 30 2007, 19:41:41 UTC
і хто казаў пра ўцёкі ад традыцыйнасці ? ;)

Reply

valjaryna April 30 2007, 20:31:35 UTC
Чамусьці прынята рабіць разьмежавальны падзел на традыцыяналістаў і постмадэрністаў (да таго ж другое бярэцца за пэрфектную і крэатыўную альтэрнатыву). Я ж не падзяляю такога гледзішча, бо мне падаецца, што яно надзвычай абмяжоўвае пісьменьніка і заганяе ў рамкі: усё адно ў якія - традыцыі ці постмадэрнізму. Трэба неяк шырэй мысьліць, разнастайней! :)) А то зацыкліліся на двух палюсах… Я дык цешуся, што тыя, хто хоць крыху абазнаныя ў тым, чым займаюся я, ніколі ня будуць адназначна прышпільваць мяне да аднаго кірунку (ці кірунак да мяне), тым самым робячы (хоць і ў вызначэннях) маю творчасьць аднабаковай, звужаючы ўспрыманне. Я і за тое, і за гэткае. А яшчэ за трэйцяе і за тое, пра што змаўчалі. :)) Але не адтуль :)) Прадстаўніком сябе карціць застацца, а не прадстаўніком руху.
А ўцякаць ад усяго часам карысна, нават ад сябе. Каб вярнуўшыся, знайсьці. І цалкам дапускаю, што і вярнуцца не на тое ж самае мейсца. :)))

Reply

michaltraceuski April 30 2007, 20:58:08 UTC
Уф-фф, Валярынка, шкада мне тваіх пальчыкаў...столькі папанабірала ;)
А можна было б у двох сказах напісаць :))
Вядома ж, падзел мастацтва на жанры, складнікі етс - няўдзячны занятак,
тым больш, абмежаванне двума найменнікамі.
Але !.. верш - традыцыйны, у сэнсе вонкавага выгляду й успрымання, і гэта не добра й не блага,
гэта - канстатацыя :))

Reply

valjaryna April 30 2007, 21:04:37 UTC
Пальчыкаў мне не шкада, Міхасік, яны звыклыя да працы (я маю на ўвазе заняткі на струнных!;) ), хай трэніруюцца... :)
Гэты канкрэтны вершык - так. Бо я ня ўсімі вершамі ўцякаю. А ўсімі і ня варта. І гэта па-мойму ;)

Reply


euga April 30 2007, 20:30:19 UTC
ці варта вяртацца, паганцы?..
на месца злачынства вяртацца...
на месца злачынства, паганцы...
вяртацца з адбіткамі пальцаў...

Reply

Ня варта, калі нячэсны! :) У, паганцы! valjaryna April 30 2007, 20:36:28 UTC
+! :))

Reply


Усе мы вяртаемся... ;) naya1982 April 30 2007, 20:58:52 UTC
* * *
Вяртацца! Праз год і праз дваццаць!
Цалаваць прахалоду ікон...
Нам з табою адзіны закон -
Вяртацца, заўсёды вяртацца!..

Мы ілоты ў краіне паноў,
Ад нялюдскіх змарнелыя танцаў:
Вяртацца,
вяртацца
і зноў -
ВЯРТАЦЦА...

(з нізкі "STIGMA")

Reply

ВЯРТАЮЦЦА НАЙПЕРШ АРФЕІ valjaryna April 30 2007, 21:07:21 UTC
Таня, ці ты гэта??? :)

Reply

Re: ВЯРТАЮЦЦА НАЙПЕРШ АРФЕІ naya1982 April 30 2007, 23:17:45 UTC
Таня-Naya... Я! :))
ПрывіТАНне!!!

Reply

Re: ВЯРТАЮЦЦА НАЙПЕРШ АРФЕІ valjaryna May 1 2007, 12:45:15 UTC
Штось я цябе ня зь першага разу пазнала: будзеш багатаю на такім радыё працуючы! :)))
Калі не ўкурсах, то запрашаю:
http://www.livejournal.com/interests.bml?int=%D0%BF%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%82%D1%83%D1%82%D1%8D%D0%B9%D1%88%D1%8B%D1%8F
Тут астатняя інфа:http://valjaryna.livejournal.com/27511.html

Reply


Leave a comment

Up