На працы ў мяне праблема, якая паўтараецца практычна з тыдня ў тыдзень. Ужо хутка паўгода як працую на месцы, а праблема ўсё ніяк не зьнікае... Спачатку мне нават падабалася гэткае стаўленне, а цяпер - усё меней. Праблема мая - вахцёры акадэміі. Кожны раз, калі прашу ключ ад кафедры ці аўдыторыі, адчуваю страшэнна падазроны позірк на сабе і чую: "Дзевачка, пазаві свайго выкладчыка!", "Мы студэнтам не даем...", "Не паложана", "Вас няма ў спісах" і г.д. А нядаўна ўвогуле было...
Падыходжу на вахцёркі, кажу: "Добры дзень, дайце, калі ласка, ключ ад такой-та аўдыторыі" - "А табе навошта?" - "У мяне там экзамен..." - " А ты на якім курсе вучышся?" - "Я выкладчык..." - "Дзевачка, не абманывай міня!" Пасьля доўгіх перамоваў, ключ мне ўсё ж далі. Потым іду назад, пасьля іспыту - вахцёрка хап мяне за руку: "Ага! Сыходзіш! А ты мне ўсё наўрала, дзевачка, ніякі ты не выкладчык! Бо пасьля цябе сапраўды выкладчык ключ прасіла!" Я прыкладна прыкінула - пакуль што толькі каля 15-20 адсоткаў маіх студэнтаў былі маладзейшыя за мяне, але ўсё ж такі. Я ж стараюся: шорты каляровыя не нашу, кеды без шнуроўкі таксама, бранзалеткі стракатыя пазабыла, а выніку неяк ня сільна ёсьць пакуль... :)