В.Кустава ў брычцы на "Беларусьфільме".
Падалося, фотаздымак настраёва трохі блізкі да верша.
АДЧАЙ ЧАСУ
Рабі нечакана, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто,-
і тады пераможаш.
У.Караткевіч. “Ладдзя роспачы”
Я цябе не бачыла ніколі - ты заўсёды быў перада мною.
Валасы - прабель мукі і солі - гаркадымна пахнуць даўніною,
даўніной катрынак, брычак, княстваў - з тых часоў, дзе твой адчай шукаўся,
дзе не каяўся ўнчы, а ўсміхаўся, са сляпой жанчынаю кахаўся.
Я са спыненых часоў, гадзін астылых. У сівых легендах я спавіта.
Я з мінулых, я з былых святыняў. Толькі ў прышласці жыцця я -Vіtа.
Я - адчай бялявы немаўляці, што не можа выказаць анёлаў.
Я - бязмежна-босае распяцце на грудзях, шыпшыннікам замкнёных.
Я цябе схаваю ў крылы, мілы, калі крылы ападуць грахоўна.
Брама Роспачы ладдзю пусціла, знік Харон, і ты - кіроўца чоўна.
Вуснамі з гарачаю крывёю я беспамылкова, запаветна
прамаўляю: “Толькі б стаць тваёю!..” - а тады й не страшна ў апраметнай!..
Я не згодная са смерцю прынцыпова, бо яна прыходзіць - як кон ляжа...
Жыць мне нечакана, нетыпова. Пляжыць смерць, людзей сваіх -
не пляжыць!..
Смерць не затрымаць, смерць не спыніць,
як і коней-зданяў над прадоннем...
Ды баліць, нясцерпна ўсё ж баліць:
тая смерць, і тыя нашы коні!..