МЫ - ПАКАЛЕНЬНЕ “Ы!”, альбо ПОСТТУТЭЙШЫЯ

Apr 23, 2007 22:54





*   *   *

- Якую асацыяцыю ў вас выклікае слова “балота?”
                        - Бацькаўшчына.
               Мой адказ на лекцыі па культуралогіі.

Мы - пакаленьне “Ы!”
Мы - мікс усіх легендаў,
у нас агульны гендэр-            
мы пакаленьне “Ы!”.

Кумір адзін пазаўтра -
тутэйшы Бульбазаўра.

Мы сімулякр-дзярЖЖава,
ў якой на гербе ЖЖаба.

Адзіны наш сымболь- 
постіранічны боль.

Мы сьпім па тры гадзіны,
ў кішэнях носім міны.
Мы - людзі зь белай гліны
й з чырвнонага віна.
Ня наша ў тым віна.

Гісторыі рэмэйк.
Давайце ўрэшце make!

Мы - выбарчыя тэзы,
тэзэі і пратэзы.
Алюзіі на тэксты.
Джудовыя пратэсты.

Мы пакаленне Ы!
Мы - homo posttutejshy.
Мы - эўрапейскасьць гейшы.
Кожны чацьверты - першы,
бо нас ратуюць вершы.
Мы пакаленне Ы!

Князі і ваўкалакі -
даецца Крыўя ў знакі.
Паэты-неба/ракі.
Арфеі-Вылівахі.

Мы ўнукі Белабога
ды Езуса трывога.
Глядзім у бездань неба
і робіцца ганебна.

Мы нашыя імёны
запосьцім у пісьмёны.

Наш час ушчэнт стамлёны,
дзіцячы і шалёны.

Вясною абвастрэньні
у нашым пакаленьні.

Мы пакаленьне “Ы!”:
мы ўнукі даваенных,
мы дзеці скрозь савецкіх.
Ды ўсе мы прагнем зьменаў -
ня рымскіх, не нямецкіх -
а проста ўдупель вольных,
пэрфэктных і няўмольных.

Мы дома - у тры ломкі.
Мы - лабухі-нязломкі.

Мы пакаленьне “Ы!”:
мы - новыя эліты
забітай паспаліты.
Стваральнікі і міты,
мы матамі пакрыты.

Мы пакаленьне “Ы!”:
мы - дрыгавіцкі драйф,
мы ўсе - ліцьвінскі лайф,
мы ўсе - крывіцкі кайф.
Мы пакаленьне “Ы!”

P.S.  Тутака можна дадаць цікавостку "посттутэйшыя".
P.P.S. Дыскусія пра сэнс тэрміну (панятку) "посттутэйшыя".

2007, чарнавік, вершы, выдурняцца, посттутэйшыя

Previous post Next post
Up