Вільня. Фрагмэнты

Aug 28, 2011 22:46

Вільня. Выканалі праграму-мінімум: пачыталі на віленскіх вуліцах вершы пра вільню бел.паэтаў, прайшліся па сьвятых беларускіх месца', спрабуючы адчуць усю іх сьвятасьць :) Рэдакцыі "Нашай долі" і "Нашай Нівы", кватэра Купалы, месца працы Багушэвіча, Скарыны... А на "Росы" вырашылі ісьці наступны раз - менавіта ўначы...   І што найбольш узрушыла ўспамінамі ліцьвінскага маленства - Маці Боская Вастрабрамская і Сьвятая Ганна...

1. "Імкнулася готыка ўвыш апантана...  Спрадвечная Ганна..."(с) сокалаў-воюш  
 
(с) Анатоль Івашчанка

2. На гары Гедыміна


(c) Кірыл Атаманчык (дзяк за экскурсію!)

3. Вярніце наша! ;)



4. Кожная кавярня заваблівала як магла, але мы аддалі перавагу будысцкім дранікам :)

5. Па горадзе рухаліся сотні лімузінаў, вяселляў, дзявішнікаш і марш-кідкоў...


6. Так і было: Сооl)


PS. Віленскі абменнік на вакзале прапанаваў мне памяняць беларускія зайчыкі на зелянінку па курсе 9 630 бел.руб за 1$. Мой мозг адмовіўся такое прымаць - і я папросту псіхалагічна ня здолела сябе ўламаць зьдзейсьніць хоць якія фінансавыя апэрацыі ў неабходным рэчышчы... От ва ісьціну, трэба дома бываць часьцей - каб пасьпяваць прывыкаць да курсу... А то ж так і стрэс можна атрымаць, на месяц-другі куды ад'ехаўшы, а потым - што важна - вярнуўшыся. А яшчэ, налюбаваўшыся на Каменны Лог з чаргою пад 150 легкавушак (фураў было ў разы болей), мы ламануліся праз чароўны праезд Б., дзе былі ці не аднымі адзінымі, хто ўсё ж захацеў пакінуць Літву...

жыццё, падарожжы, Вільня, фотаздымкі, Літва

Previous post Next post
Up