Вільня. Як вынікла - магу падпрацоўваць штурманам. Пры чым незалежна ад горада і краіны. Па Беларусі - лёгка. Але тутака задача была ўскладненая: дабрацца сярод начы ад Акропаліса на Вакзал без навігатара - туды і назад за абмежаваны прамежак часу. Першы раз пры стырнавым у горадзе. А вакол вакзала - рамонт і аб'езды, аб'езды... І што: цудам знайшла літоўскага хлопчыка, які даехаў з намі да аб'ездаў. Далей з другам Толюсем намацалі дарогу самі. А назад чыста па інтуіцыі ды фатаграфічнай памяці, без указальнікаў, ня зблытаўшы ніводнага скрэнчання - хвілін за 15 дабраліся да Акропаліса. І няхай мапы адпачнуць... Гэта я да чаго. Да таго, што зноў - дарога на Вільню. Гэтым разам будзем эксперыментаваць ня толькі з маршрутамі... Кірунак на "злачныя" месцы - крамы, славутасьці і кавярні. Так што можаце падказаць свае ўлюбёныя:) А каб адразу з адрэсамі - то ўвогуле шык-бляск.
ПАДВЫНІКУЕМ, ШТО МНЕ НАРАІЛІ УК І FB:
1.
Бар "Кактус". Рознае піва + мексіканскія стравы (Вул. Бокшто 7, недалёка ад Дома Правоў Чалавека і літоўскага мастацкага музею).
2. Кавярня Торэс (пасядзець прыгожа і пафасна) - Зарэчча (Ужупіс).
3. Кавярня Чаплін (вул. Тоторіо) - толькі на летнюю церасу, а не ў саму кавярню.
4. Кавярня Артістай (Св.Казіміра, недалёка ад Ратушы).
5. На Вострабрамскай адкрылася недаўна "абсэнтная".
6. Класічны Форта Дварас (чыста падсілкавацца)
7. Кавярня Козі на Дамінікону
8. Вегетарыянская рэстарацыя, дзе гатуюць крышнаіты. Там трэ здымаць абутак і кушаць, седзючы на падлозе. Ежа там на дзіва вельмі смачная і валодае зарадам энергіі крышны і надае здароўя і моцаў на доўгія часы :-) Знаходзіцца па пр.Гедэмінас па левым баку (калі ад кафедральнай плошчы ісці).
9. Кавярня ля анёла каля Ужупісу
10. Кавярня Stopke каля інкубатара мастацтва (трошкі схаваная, недалёка ад уваходу, можна сустрэць мясцовую багему).
11. Акропаліс
12. Озас на той самай вул., што і Акропаліс
13. Панарама на пр.Канстытуцыі.
14. Рэспубліка
Ужупіс15.
Аўтарскія рэкамендацыі гістарычных месцаў.
Дзякуй, людцы, за парады!