Футбол: Нямеччына - Аўстралія - 4:0 (фоткі!)

Jun 14, 2010 22:22


"У Нямеччыне хто не заўзятар футболу, той лузэр..." - пасьміхнуўся мой сябра, які ўжо 5 гадоў як жыве ў Бэрліне. І мы пайшлі на стадыён. Узброеўшыся атрыбутыўнымі сымбалямі ды атрыбутыўнаю ежаю пад гучныя трубы ды сьвісты - рушылі... Было ўражанне, што  вакол натоўп крычаў "Сьмерці!!!" - але насамрэч гэта моладзь уcяго толькі туравалі бяскрыўдныя фанацкія крычалкі.

Я была на матчы толькі аднойчы - з самым хрысьціянскім беларускім хлопчыкам з усіх хрысьціянскіх беларускіх хлопчыкаў:) Заўзелі мы тады за Барсэлону, бо супраць Чырвоных д'яблаў (то бок Манчэсьцер Ютайтэт), было тое ў адной з футбольных кавярняў у цэнтры горада М.

Учора здарыўся мой другі матч па-за кватэраю - гэтым разам на бэрлінскім стадыёне...
Нямеччына - Аўстралія - 4:0


1. Сьцягі былі літаральна паўсюль...


2. Мы пасьпелі на першы гол...
3. Лікуюць :)
4. Шапікі з атрыбутыкай...
5. Атрыбутныя напоі - больш для дзевачак...)
6. Ня піва ж мне фотаць было :)
7. Нацыянальна сьвядомы кіндэр :)


8. Прыходзілі цэлымі сем'ямі...
(с) Усе фоткі зробленыя маім рукамі на мой жа здымач :)

9. Напрыканцы я мела намер  зафотацца на фоне аб'екта, то бок ўздрыгвальнага ў экстазе перамогі стадыёна, але ня выпала... Бо ў кожны кадар, што спрабаваў быць зробленым, уцьскаліся радасныя пысы заўзятараз, якія, відавочна, лічылі, што тым самым узрадуюць і мяне... Таму фотка такая - з пэрыяду перад матчам - найноўшая, можна сказаць.  Мір вам, сябры мае!:) Хоць і ў сухую... :)  


футбол, асабістае, жыццё, Бэрлін, Нямеччына, фотаздымкі

Previous post Next post
Up