Тайна
Пра што ведаюць дзеці і нам не гавораць? Учора, ля Стайкаўскай крыніцы пераканаўся яшчэ раз - у вачох малых дзяцей і старых жыве нейкая тайна. Старыя людзі могуць толькі ўзгадваць пра яе, але ніколі не дагаворваюць да канца. Малыя ж дзеткі папрост маўчаць. Дарослыя ўсё адно не дадуць веры, бо на сваю тайну забыліся ці часова яе згубілі, як толькі вырасьлі ўсе зубы ў роце. Але пройдзе час, кругам аббяжыцца жыцьцёвае кола і, калі выпадуць зубы, тайна, магчыма, вернецца ў фармаце самай простай на сьвеце праўды. Толькі падзяліцца ёю, ці зможаш?