Месяц на Сонца

Aug 01, 2008 21:37

Калі Месяц залазіць на Сонца, нешта  адбываецца  і на  Зямлі.   Бо, напрыклад, такой канцэнтрацыі цяжарных жанчын на сваім шляху я ніколі ня бачыў. Зусім маладзенькія і ня вельмі, у акулярах дзеля зроку і супраць сонца, з шырокімі, пляскатымі жыватамі -- на дзяўчынак і з жыватамі гострымі -- на хлопчыкаў, соннай раніцай, сьпякотным днём і прахалодным вечарам, на полацкіх вуліцах, аўтавакзале і на глухім вясковым прыпынку...
Напэўна, ім дужа патрэбны гэты дзень, калі Месяц і Сонца бываюць разам.

назіраньне

Previous post Next post
Up