May 06, 2013 10:54
У цырульні працуюць маладыя дзяўчаты. Просьба дзядзькі пастрыгчы яго "пад Катоўскага" павісла ў паветры. Дзяўчына паціснула плячыма і спытала: "Гэта як, пад Катоўскага?". Дзядзька не разгубіўся і рэвалюцыйную метафару замяніў на больш сучасную: "Гэта як пад Гошу Куцэнка ці Саладуху". "А! Зразумела!" - узрадавалася дзеўка і прынялася за работу.
назіраньне,
цырульня