Дзьве краіны

Jul 31, 2008 12:14



Дзьве краіны
У той час, калі мы з Аксанай гераічна стопілі машыны на дзісненскай трасе, Вадзім, змораны ліпеньскім сонцам, па-здрадніцку вырашыў перанесьціся ў казачную краіну, дзе “п’янству - нет!”. А за блакітнай сьцяной прыпынка, метрах у трыццаці, спаў мёртвым сном мясцовы мужчынка. Мы знайшлі яго проста на дарозе. Чалавек у пінжаку, даволі новых нагавіцах і чорных скураных туфлях ляжаў проста пасярод асфальту. Побач, як верны сабачка ля гаспадара, ляжала неадкаркаваная пляшка “Водару мяты”. На зьнешнія раздражняльнікі мужчына не рэагаваў і мы проста перанесьлі яго разам з “водарам” на ўзбочыну.
Машыны не лавіліся і праз нейкі час я падыйшоў паглядзець як справы ў чалавека. Па твары мужчыны бегалі сьветлацені, дробныя чорныя мурашы і дзіўнаватая ўсьмешка. Усе выдавала на тое, што чалавек ужо перанёсься ў казачную краіну, дзе “п’янству - да!”. І што б не казалі краёвыя патрыёты, у гэтай краіне і “заходнікі” і “усходнікі” - роўныя.

Шаркоўшчына, поле, дарога

Previous post Next post
Up