Ulaslovy

Mar 18, 2013 18:58




*   *   *
Полацкія масты
вядуць у Рым, Запалоцьце і Ксты,
Вільню, Піцер, Парыж...
Ідзе на чарговы крыж
сонца пад белым лёдам
бурштынавым мёдам.
Ты моўчкі стаіш,
пільнуеш сонечны крыж,
хаваеш ля вусьця ракі
зімовыя сны,
нібыта з Галгофы цьвікі.

вясна, словы

Previous post Next post
Up