Ulaslovy

Dec 17, 2012 20:56





*    *    *
Панна Sneedronningen
не патрабуе шэнген
і, хоць нарадзілася ў Даніі,
мае паўсюль свае ўладаньні,
дзе ёсьцека елкі і сьнег,
і радасьць ад сьнегу, і сьмех,
а не дрыготкія скавытаньні
мальцаў з Алжыру альбо Маўрытаніі.
Панна запросіць кожнага
дзеда ці юнака падарожнага,
абы той адрозьніць змог
манку і сьнег, завею і смог,
і каб не было Герды зануднай,
што блытае фен з зімоваю вудай.
Калі на лёд выпраўляецца Янка ці Кай,
Яніна ці Герда дрыхне яшчэ, і няхай...

зіма, словы, лёд

Previous post Next post
Up