Dec 14, 2012 11:39
На сёньняшні дзень вылічыў чатырох рыбакоў сярод сваіх фрэндаў, што складае 1,4% ад агульнай колькасьці. Т.зв. "рыбачак", якім муж даў вуду і рыбіну, каб сфоткацца на памяць, я не ўлічваў. Немагчыма падлічыць і латэнтных рыбакоў, якія пра сваю хваробу яшчэ не ведаюць самі. Такім чынам, рыбакі ў фрэнд-стужцы складаюць самую маленькую папуляцыю, у параўнаньні з педагогамі, літаратарамі, студэнтамі і іншымі сацыяльнымі групамі. Гэты факт вымушае ўключыць рыбакоў у "Чырвоную кнігу" ЖЖ і забараніць іх адстрэл выдаленьне зь ліку фрэндаў.
ЖЖ