Nov 30, 2012 14:04
Т.В.
Гэтая восень - бясконцая межань
у венах крыві і ў сэрцы цяпла.
Чакаем з надзеяй, што белы сьнежань
Завеіць сьлёзы з ваконнага шкла
І дзесьці далёка, так што ня ўбачыць,
Боль расцярушыць, нібыта дым,
Ня будзеш ведаць каго аддзячыць -
Мы ставім сьвечкі ўсім сьвятым.
Упадзе зорка - інакш не бывае -
З капытцаў зорнага каня,
І гэта знак, калі сядае
За стол калядны ўся сям’я.