![](http://ic.pics.livejournal.com/uladzimer/14506458/101125/101125_original.jpg)
* * *
За полем, за ярам і за лясамі цёмнымі
хатка стаіць - сьвецяцца вокны,
дзе бабця тутэйшая і Морысан Джым
на галасы раскладаюць балады Піліпаўкі
пад самагон на ядлоўцы (па-ангельску - джын).
А нам ісьці яшчэ... Хоць бы пасьпець да ночы
трапіць у цёплую хатку, пакуль ніхто не замёрз
у нашых прыгожых палях, дзе аднолькава строіць
калядная песьня і псіхадэліка Doors.